Сёньня на мяне канкрэтна наехалі полацкія аматары прыгожага пісьменства. Чаму ня едзе Сьцяпан, вы ж абяцалі сустрэчу...? Адказваю коратка: А што вы хацелі? Сьцяпан - сталічная штучка. На першы лёд абяцаў прыехаць, а пра кніжкі ня ведаю...
Я б даў прэмію Гедройца Уладзіміру Сьцяпану. Ягоная проза падобная на восеньскі кавыль, які ня зломіць ніякі вецер. Хаты на беразе прападуць, коміны разваляцца, а кавыль будзе вітаць ціхім сьпевам наступнага рыбака
( Read more... )
Давялося ўжо ў Менску пачытаць вясковыя абразкі Уладзіміра Сьцяпана. Тонкія, выразныя, дакладныя, дзе няма аніводнага пустога і недарэчнага слова. І справа ня ў тым, што я вельмі люблю Вушаччыну, пра якую вядзецца, але ў тым, што Вушаччыну і яе людзей любіць і разумее аўтар. Дужа і дужа раю. http://ul-sciapan.livejournal.com/tag/%D0%B2%D1%8F%D1%81%
( Read more... )